Кіраўніцтва

Маліноўскі Аляксандр Міхайлавіч

Дырэктар філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Гродзенскай вобласці

тэл. прыёмнай 8 (0152) 62-17-84, 8-0152-49-27-59

факс 8-0152-49-27-99

Старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе.


Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва:

  • галоўным інжынерам;
  • намеснікам дырэктара;
  • галоўным бухгалтарам;
  • юрыдычным аддзелам;
  • вядучым эканамістам;
  • вядучым спецыялістам па кадрах;
  • сакратаром.

Ажыццяўляе выкананне задач і функцый па наступных напрамках дзейнасці:

  • каардынацыя работы па ажыццяўленню дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду;
  • кіраванне і ведамасны кантроль вытворча-гаспадарчай і фінансавай дзейнасцю;
  • прадстаўніцтва і абарона маёмасных інтарэсаў у судзе, арбітражы, органах дзяржаўнай улады і кіравання;
  • выкананне абавязацельстваў наймальніка ў калектыўным дагаворы і садзейнічанне працы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі;
  • кадравая палітыка;
  • стварэнне бяспечных і спрыяльных умоў працы;
  • арганізацыя працы са зваротамі юрыдычных асобаў і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • вядзенне адміністрацыйнага працэсу;
  • абарона дзяржаўных сакрэтаў у працэсе вытворчай дзейнасці філіяла;
  • антыкарупцыйная дзейнасць і забеспячэнне выканання законнасці;
  • справаводства і кантроль выканання;
  • атэстацыя кіраўнікоў і спецыялістаў.

Харужы Уладзімір Аляксандравіч

Галоўны інжынер філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Гродзенскай вобласці

тэл. прыёмнай 8 (0152) 49-27-59, 8 (0152) 62-17-84

факс 8 (0152) 49-27-99

Старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе.


Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва:

  • абласной энергагазінспекцыяй (у частцы энергетычнага нагляду);
  • вытворча-тэхнічным аддзелам;
  • вытворчай лабараторыяй;
  • вядучым інжынерам па ахове працы і пажарнай бяспецы.

Курыруе пытанні:

  • ажыццяўлення філіялам функцый дзяржаўнага энергетычнага нагляду;
  • ажыццяўлення нагляду за выкананнем якасці электрычнай і цеплавой энергіі, прадугледжаных заканадаўствам і (або) дагаворамі энергазабеспячэння;
  • ажыццяўлення нагляду за арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў па забеспячэнню надзейнага энергазабеспячэння спажыўцоў;
  • выдачы заключэнняў на выкарыстанне электраэнергіі для мэт нагрэву;
  • разгляду праектнай дакументацыі на электразабеспячэнне і цеплазабеспячэнне аб’ектаў у частцы адпаведнасці патрабаванням бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці;
  • выканання ўмоў гатоўнасці цеплакрыніц, цеплавых сетак і сістэм цепласпажывання да працы ў асенне-зімовы перыяд;
  • па стварэнні камісіі ў адпаведнасці з заканадаўствам, праверкі ведаў у электратэхнічнага персаналу, па пытаннях аховы працы, прысваенню (пацвярджэнню) групы па электрабяспецы;
  • функцыянавання лабараторыі па правядзенні электрафізічных вымярэнняў, яе тэхнічнага ўдасканалення і пашырэння вобласці дзейнасці;
  • расследавання тэхналагічных парушэнняў у працы аб’ектаў энергетычнага гаспадаркі;
  • правядзення інфармацыйнай працы па папярэджанні аварый і прафілактыцы траўматызму ў энергаўстаноўках;
  • удзелу ў спецыяльных расследаваннях няшчасных выпадкаў на вытворчасці, звязаных з эксплуатацыяй энергаўстановак на паднаглядных аб’ектах;
  • нагляду за арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў па забеспячэнню надзейнага энергазабеспячэння спажыўцоў;
  • арганізацыі і аналізу работы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • вядзення адміністрацыйнага працэсу;
  • выканання адміністрацыйных працэдур;
  • аховы працы і пажарнай бяспекі ў філіяле;
  • антыкарупцыйнай дзейнасці ў частцы курыруемых пытанняў.

Дзеюк Віктар Генадзевіч

Намеснік дырэктара філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Гродзенскай вобласці

Старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

тэл. 8 (0152) 49-27-52


Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва:

  • абласной энергагазінспекцыяй (у частцы газавага нагляду);
  • адміністрацыйна-гаспадарчым аддзелам;
  • аддзелам аўтаматызаваных сістэм кіравання.

Курыруе пытанні:

  • ажыццяўлення філіялам функцый дзяржаўнага газавага нагляду;
  • правядзення інфармацыйнай працы па папярэджанні аварый і прафілактыцы траўматызму пры эксплуатацыі газавага абсталявання, уводных і ўнутраных газаправодаў;
  • удзелу ў спецыяльных расследаваннях няшчасных выпадкаў на аб’ектах, звязаных з эксплуатацыяй уводных і ўнутраных газаправодаў і газавага абсталявання, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца нагляд;
  • матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
  • транспарту, яго эксплуатацыі і рамонту;
  • спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў (у частцы аўтамабільнага паліва);
  • навукова-тэхнічнага забеспячэння па пытаннях газавага нагляду;
  • матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, арганізацыі ўкаранення новай тэхнікі, аргтэхнікі, камп’ютэрнай тэхнікі, удасканалення праграмнага забеспячэння;
  • эксплуатацыі і рамонту будынкаў і збудаванняў, навядзення парадку і добраўпарадкавання;
  • эксплуатацыі і рамонту аўтатранспарту;
  • аховы навакольнага асяроддзя (забеспячэння бяспечнага абыходжання з прамысловымі адходамі);
  • аховы працы ў частцы забеспячэння персаналу інструментам, спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай засцярогі, змывальнымі і абясшкоджвальнымі сродкамі;
  • вядзення адміністрацыйнага працэсу;
  • ідэалагічнай работы, грамадзянскай абароны і мабілізацыйнай працы;
  • сацыяльнай сферы.