Кіраўніцтва

Дзейко Алег Валер’евiч

Дырэктар філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Брэсцкай вобласці

Старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

тэл. прыёмнай/факс 8 (0162) 51-11-12


Забяспечвае выкананне задач і функцый філіяла па ажыццяўленню дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду.

Ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю філіяла па наступных напрамках:

  • кадравая палітыка;
  • бухгалтарскі ўлік;
  • эканамічная дзейнасць;
  • арганізацыя працы і заработнай платы;
  • забеспячэнне выканання ў дзейнасці філіяла дзеючага заканадаўства;
  • абарона правоў і законных інтарэсаў філіяла і яго работнікаў; забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя працуючых у працэсе працоўнай дзейнасці;
  • справаводства і кантроль выканання даручэнняў;
  • арганізацыя працы са зваротамі юрыдычных асобаў і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • антыкарупцыйная работа;
  • вядзенне адміністрацыйнага працэсу;
  • арганізацыя працы па распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю.


Бакалкiн Юрый Аляксандравiч

Галоўны інжынер філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Брэсцкай вобласці

Старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

тэл. прыёмнай/факс 8 (0162) 51-11-12


Ажыццяўляе кіраўніцтва:

  • намеснікам галоўнага інжынера;
  • абласной энергагазінспекцыяй у частцы нагляду за цепла- і электраўстаноўкамі, сістэмамі энергазабеспячэння;
  • вытворча-тэхнічным аддзелам;
  • лабараторыяй па правядзенні электрафізічных вымярэнняў

Курыруе пытанні:

  • ажыццяўлення дзяржаўнага энергетычнага нагляду;
  • ажыццяўлення нагляду за выкананнем якасці электрычнай і цеплавой энергіі, прадугледжаных заканадаўствам і (або) дагаворамі энергазабеспячэння;
  • ажыццяўлення нагляду за арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў па забеспячэнню надзейнага энергазабеспячэння спажыўцоў;
  • выдачы заключэнняў на выкарыстанне электраэнергіі для мэт нагрэву;
  • разгляду праектнай дакументацыі на электразабеспячэнне і цеплазабеспячэнне аб’ектаў у частцы адпаведнасці патрабаванням бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці;
  • выканання ўмоў гатоўнасці цеплакрыніц, цеплавых сетак і сістэм цепласпажывання да працы ў асенне-зімовы перыяд;
  • спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў (акрамя аўтамабільнага паліва);
  • ліцэнзійнай палітыкі;
  • узаемадзеяння з Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі;
  • функцыянавання лабараторыі па правядзенні электрафізічных вымярэнняў, яе тэхнічнага ўдасканалення;
  • антыкарупцыйнай дзейнасці ў частцы курыруемых пытанняў;
  • расследавання тэхналагічных парушэнняў у працы аб’ектаў энергетычнага гаспадаркі;
  • правядзення інфармацыйнай працы па папярэджанні аварый і прафілактыцы траўматызму ў энергаўстаноўках;
  • удзелу ў спецыяльных расследаваннях няшчасных выпадкаў на вытворчасці, звязаных з эксплуатацыяй энергаўстановак на паднаглядных аб’ектах;
  • нагляду за арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў па забеспячэнню надзейнага энергазабеспячэння спажыўцоў;
  • арганізацыі і аналізу работы па ажыццяўленню філіялам адміністрацыйных працэдур;
  • аховы працы ў частцы, вызначанай Палажэннем аб сістэме кіравання аховай працы ў філіяле, і пажарнай бяспекі;
  • аховы навакольнага асяроддзя.


Радзько Яугенiй Iванавiч

Намеснік дырэктара філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Брэсцкай вобласці

Старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

тэл. 8 (0162) 27-15-86


Ажыццяўляе кіраўніцтва:

  • абласной энергагазінспекцыяй у частцы нагляду за газавым абсталяваннем, уводнымі і ўнутранымі газаправодамі ў жыллёвым фондзе;
  • аўтатранспартнай службай;
  • вядучым інжынерам па эксплуатацыі і рамонту будынкаў і збудаванняў;
  • вядучым эканамістам па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні;
  • групай аўтаматызаваных сістэм кіравання.

Курыруе пытанні:

  • ажыццяўлення дзяржаўнага газавага нагляду;
  • правядзення інфармацыйнай працы па папярэджанні аварый і прафілактыцы траўматызму пры эксплуатацыі газавага абсталявання, уводных і ўнутраных газаправодаў;
  • удзелу ў спецыяльных расследаваннях няшчасных выпадкаў на аб’ектах, звязаных з эксплуатацыяй уводных і ўнутраных газаправодаў і газавага абсталявання, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца нагляд;
  • матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
  • транспарту, яго эксплуатацыі і рамонту;
  • спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў (у частцы аўтамабільнага паліва);
  • эксплуатацыі і рамонту будынкаў і збудаванняў;
  • укаранення і эксплуатацыі аўтаматызаваных сістэм кіравання філіялам;
  • антыкарупцыйнай дзейнасці ў частцы курыруемых пытанняў;
  • грамадзянскай абароны і мабілізацыйнай падрыхтоўкі;
  • правядзення інфармацыйнай працы па папярэджанні аварый і прафілактыцы траўматызму пры эксплуатацыі газавага абсталявання, уводных і ўнутраных газаправодаў;
  • удзелу ў спецыяльных расследаваннях няшчасных выпадкаў на аб’ектах, звязаных з эксплуатацыяй уводных і ўнутраных газаправодаў і газавага абсталявання, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца нагляд;
  • аховы працы ў частцы, вызначанай Палажэннем аб сістэме кіравання аховай працы ў філіяле, і пажарнай бяспекі;
  • аналізу гаспадарчай дзейнасці філіяла па курыруемых пытаннях;
  • ідэалагічнай і інфармацыйна-прапагандысцкай работы;
  • сацыяльнай дзейнасці філіяла.