Навацкі Сямён Арсеньевіч
Дырэктар філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Гомельскай вобласці
Старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
тэл. прыёмнай 8 (0232) 50-10-30
факс 8 (0232) 31-06-69
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю філіяла, выкананне задач і функцый філіяла па ажыццяўленню дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду.
Забяспечвае выкананне задач і функцый па наступных напрамках дзейнасці:
- кадравая палітыка і фарміраванне кадравага складу кіраўнікоў і яго рэзерву;
- бухгалтарскі ўлік і фінансы;
- эканамічная дзейнасць;
- арганізацыя працы і заработнай платы;
- прававое забеспячэнне функцыянавання філіяла;
- матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне філіяла на аснове дагавораў;
- справаводства і кантроль выканання даручэнняў;
- арганізацыя працы са зваротамі юрыдычных асобаў і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў;
- арганізацыя сацыяльнай і мабілізацыйнай працы, грамадзянскай абароны;
- арганізацыя прафілактычнай работы па супрацьдзеянні карупцыі;
- вядзенне адміністрацыйнага працэсу;
- узаемадзеянне з мясцовымі праваахоўнымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Масцяпанаў Дзмітрый Яўгенавіч
Галоўны інжынер філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Гомельскай вобласці
Старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
тэл. прыёмнай 8 (0232) 50-10-30
факс 8 (0232) 31-06-69
Ажыццяўляе кіраўніцтва:
- абласной энергагазінспекцыяй у частцы нагляду за цепла- і электраўстаноўкамі, сістэмамі энергазабеспячэння;
- вытворча-тэхнічным аддзелам;
- вытворчай лабараторыяй дыягностыкі энергаабсталявання і якасці энергіі
Курыруе пытанні:
- ажыццяўлення філіялам функцый дзяржаўнага энергетычнага нагляду;
- ажыццяўлення нагляду за прытрымліваннем якасці электрычнай і цеплавой энергіі, прадугледжаных заканадаўствам і (або) дагаворамі энергазабеспячэння;
- ажыццяўлення нагляду за арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў па забеспячэнню надзейнага энергазабеспячэння спажыўцоў;
- выдачы заключэнняў на выкарыстанне электраэнергіі для мэт нагрэву;
- разгляду праектнай дакументацыі на электразабеспячэнне і цеплазабеспячэнне аб’ектаў у частцы адпаведнасці патрабаванням бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці;
- кіраўніцтва працэсам падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі рабочых, кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
- выканання ўмоў гатоўнасці цеплакрыніц, цеплавых сетак і сістэм цепласпажывання да працы ў асенне-зімовы перыяд;
- функцыянавання лабараторыі па правядзенні электрафізічных вымярэнняў, яе тэхнічнага ўдасканалення і пашырэння вобласці дзейнасці;
- расследавання тэхналагічных парушэнняў у працы аб’ектаў энергетычнага гаспадаркі;
- правядзення інфармацыйнай працы па папярэджанні аварый і прафілактыцы траўматызму ў энергаўстаноўках;
- удзелу ў спецыяльных расследаваннях няшчасных выпадкаў на вытворчасці, звязаных з эксплуатацыяй энергаўстановак на паднаглядных аб’ектах;
- нагляду за арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў па забеспячэнню надзейнага энергазабеспячэння спажыўцоў;
- арганізацыі і аналізу работы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аховы працы, тэхнікі бяспекі;
- аховы навакольнага асяроддзя;
- вядзення ўстаноўленай статыстычнай справаздачнасцi па выконваемых функцыях;
- арганізацыі ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі;
- узаемадзеяння з мясцовымі праваахоўнымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Казак Вячаслаў Анатольевіч
Намеснік дырэктара філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Гомельскай вобласці
Старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
тэл. прыёмнай 8 (0232) 50-10-30
факс 8 (0232) 31-06-69
Ажыццяўляе кіраўніцтва:
- абласной энергагазінспекцыяй у частцы нагляду за газавым абсталяваннем, уводнымі і ўнутранымі газаправодамі ў жыллёвым фондзе;
- транспартным участкам;
- адміністрацыйна-гаспадарчым аддзелам;
- аддзелам аўтаматызаваных сістэм кіравання.
Курыруе пытанні:
- арганізацыі працы філіяла па ажыццяўленню дзяржаўнага газавага нагляду;
- правядзення інфармацыйнай працы па папярэджанні аварый і прафілактыцы траўматызму пры эксплуатацыі газавага абсталявання, уводных і ўнутраных газаправодаў;
- удзелу ў спецыяльных расследаваннях няшчасных выпадкаў на аб’ектах, звязаных з эксплуатацыяй уводных і ўнутраных газаправодаў і газавага абсталявання, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца нагляд;
- уліку і справаздачнасці па пытаннях ажыццяўлення дзяржаўнага газавага нагляду;
- матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
- навукова-тэхнічнага забеспячэння па пытаннях газавага нагляду;
- атэстацыі падначаленага персаналу;
- захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і аховы аб’ектаў філіяла;
- эксплуатацыі і рамонту будынкаў і збудаванняў, навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторыі філіяла;
- эксплуатацыі і рамонту аўтатранспарту;
- арганізацыі работы па збору, уліку, захаванасці і здачы лому чорных і каляровых металаў, лому і адходаў каштоўных металаў;
- арганізацыі распрацоўкі і выканання гаспадарчых дагавораў;
- арганізацыі ідэалагічнай работы, грамадзянскай абароны і мабілізацыйнай працы;
- аховы навакольнага асяроддзя (забеспячэнне бяспечнага абыходжання з прамысловымі адходамі);
- аховы працы ў частцы забеспячэння персаналу інструментам, спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай абароны, змывальнымі і абясшкоджвальнымі сродкамі;
- рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку электрычнай і цеплавой энергіі;
- пажарнай бяспекі;
- сацыяльнай сферы.