Праверка ведаў персанала, эксплуатуючага цеплаўстаноўкі і цеплавыя сеткі

Для забеспячэння выканання патрабаванняў да эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак, устаноўленых ТКП-458-2012 (02230) «Правілы тэхнічнай эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак спажыўцоў», у арганізацыі павінна быць прызначана асоба, адказная за цеплавую гаспадарку.

Персанал, які ажыццяўляе эксплуатацыю цеплаўстановак і цеплавых сетак, павінен праходзіць перыядычную праверку ведаў.

Праверку ведаў праводзіць адпаведная камісія для праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы (далей - камісія).

Асоба, адказная за цеплавую гаспадарку арганізацыі, павінна праходзіць праверку ведаў у камісіі з абавязковым удзелам прадстаўніка Дзяржэнергагазнагляду.

Пры немагчымасці забеспячэння складу камісіі арганізацыі можна прайсці праверку ведаў асоб, адказных за цеплавую гаспадарку арганізацыі ў камісіі філіяла Дзяржэнергагазнагляду:

Асобы, адказныя за цеплавую гаспадарку структурных падраздзяленняў арганізацыі, павінны праходзіць праверку ведаў у камісіі з абавязковым удзелам асобы, адказнай за цеплавую гаспадарку арганізацыі.

Астатнi персанал арганізацыі, які ажыццяўляе эксплуатацыю цеплаўстановак і цеплавых сетак, праходзіць праверку ведаў у камісіі з абавязковым удзелам асобы, адказнац за цеплавую гаспадарку арганізацыі, або асобы, адказнай за цеплавую гаспадарку структурнага падраздзялення арганiзацыi, у якім працуе правяраемы.

Асобы, якія не прайшлі праверку ведаў (якія паказалі нездавальняючыя веды, якія не з'явіліся на праверку ведаў без важнай прычыны), да самастойнай работы не дапускаюцца і праходзяць паўторную праверку ведаў у тэрмін не больш за адзін месяц з дня яе правядзення.


Форма заявы