Наглядная дзейнасць у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання

Агульная інфармацыя

Дзяржаўная ўстанова “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд” у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” ажыццяўляе:

дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд у форме мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару і мер прафілактычнага і папераджальнага характару;

iншыя функцыi, устаноўленыя Палажэннем аб дзяржаўным энергетычным і газавым наглядзе, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2019 г. № 213 (далей – Палажэнне).

Мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, маніторынг

Разгляд праектнай дакументацыі

У адпаведнасці з Палажэннем дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд (далей – дзяржэнергагазнагляд) ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя людзей, надзейнага і бяспечнага функцыянавання энергетычнага і газавага абсталявання, сістэм энергазабеспячэння, а таксама ўводных і ўнутраных газаправодаў у жыллёвым фондзе.

Дзяржэнергагазнагляд ажыццяўляецца ў дачыненні да ўводных і ўнутраных газаправодаў, газавага абсталявання, інжынерных сістэм, якія забяспечваюць бяспеку пры яго эксплуатацыі ў жыллёвым фондзе, электраўстановак, цеплаўстановак і цеплавых сетак (далей, калі не вызначана іншае, – энергаўстаноўкі) юрыдычных і фізічных асобаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, за выключэннем энергаўстановак, указаных у частцы другой пункта 2 Палажэння.

Да энергаўстановак, у дачыненні да якіх не ажыццяўляецца дзяржэнергагазнагляд, адносяцца:

  • энергаўстаноўкі аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі; энергаўстаноўкі ліній гарадскога электрычнага транспарту, метрапалітэна, збудаванняў і прылад чыгуначнага транспарту (збудаванняў і прылад пуцявой гаспадаркі, тэхналагічнай электрасувязі, тэхналагічнага электразабеспячэння, прылад сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі);
  • паравыя і вадагрэйныя катлы, пасудзіны, якія працуюць пад ціскам, трубаправоды пары і гарачай вады, якія эксплуатуюцца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама цеплавыкарыстоўваючыя ўстаноўкі і цеплавыя сеткі з цепланосбітам, адменным ад пары і гарачай вады;
  • энергаўстаноўкі транспартных сродкаў;
  • абсталяванне спецыяльнага прызначэння (прамысловае, ваеннае, медыцынскае, транспартнае, грузападымальнае);
  • спецыяльныя тэхналагічныя, медыцынскія, эксперыментальныя, навуковыя і іншыя энергаўстаноўкі, бытавыя электрапрыборы (за выключэннем бытавых электрапрыбораў, якія маюць бачныя пашкоджанні, няспраўнасці, эксплуатаваныя ў умовах, якія не адпавядаюць патрабаванням эксплуатацыйнай дакументацыі іх вытворцаў (пры яе наяўнасці), а таксама нестандартных (самаробных) бытавых электрапрыбораў);
  • аўтаномныя перасоўныя крыніцы электрычнай і цеплавой энергіі;
  • электрастанцыі рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў электраэнергетыкі, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белэнерга”.

Парадак агляду электраўстановак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў для вызначэння магчымасці іх ўводу ў эксплуатацыю

У адпаведнасці з падпунктам 3.31 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. №156, у РУП-аблэнерга арганізавана адміністрацыйная працэдура падключэння электраўстановак.

Адміністрацыйная працэдура па падключэнні электраўстановак юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў да электрычных сетак РУП-аблэнерга прадугледжвае:

1. Выдачу акта размежавання балансавай прыналежнасці і эксплуатацыйнай адказнасці бакоў;

2. Агляд электраўстановак з афармленнем акта агляду і выдачай заключэння аб магчымасці ўводу ў эксплуатацыю электраўстаноўкі спажыўца;

3. Праверку параметрызацыі і апламбіроўку сродкаў разліковага ўліку электрычнай энергіі;

4. Заключэнне дагавора электразабеспячэння;

5. Падключэнне электраўстаноўкі да электрычных сетак энергазабеспячальнай арганізацыі.

Агляд электраўстановак з афармленнем акта агляду і выдачай заключэння аб магчымасці ўводу ў эксплуатацыю электраўстаноўкі спажыўца ажыццяўляецца Дзяржэнергагазнаглядам у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку ажыццяўлення органамі дзяржаўнага энергетычнага нагляду агляду электраўстановак для вызначэння магчымасці іх ўводу ў эксплуатацыю, зацверджанай пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2016 г. № 2.

Тэрмін выканання адміністрацыйнай працэдуры складае 20 дзён, для шматкватэрных жылых дамоў (за выключэннем шматкватэрных жылых дамоў, пабудаваных па дзяржаўнаму заказу, а таксама шматкватэрных жылых дамоў, дзе ўсе жылыя памяшканні з’яўляюцца жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду і сацыяльнага карыстання) – 10 дзён.

Адміністрацыйная працэдура выконваецца толькі для электраўстановак юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія падключаюцца непасрэдна да электрычных сетак РУП-аблэнерга.

Выкананне адміністрацыйнай працэдуры ажыццяўляецца на падставе заявы ўстаноўленага ўзору, пададзенага ў філіялы РУП-аблэнерга.

Падача заявы ўстаноўленага ўзору ажыццяўляецца забудоўшчыкам (заказчыкам) пасля завяршэння выканання будаўніча-мантажных работ (здачы выканаўчай дакументацыі эксплуатуючай арганізацыі), а для аб’ектаў, што прад’яўляюцца прыёмачнай камісіі, пасля зацвярджэння акта прыёмкі аб’екта, закончанага будаўніцтвам, рэканструкцыяй, рэстаўрацыяй.