Асноўныя звесткі

Дзяржаўная ўстанова “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд” створана ў мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 92 “Аб стварэнні ўстановы” загадам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2019 г. № 69 “Аб стварэнні дзяржаўнай установы “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд”.

Заснавальнікам і рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання для Установы з’яўляецца Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйная назва

1. поўная назва на рускай мове:

государственное учреждение «Государственный энергетический и газовый надзор»;

2. скарочаная назва на рускай мове:

Госэнергогазнадзор;

3. поўная назва на беларускай мове:

дзяржаўная ўстанова “Дзяржаўны энергетычны i газавы нагляд”;

4. скарочаная назва на беларускай мове:

Дзяржэнергагазнагляд;

5. поўная назва на англійскай мове:

state institution “State energy and gas supervisory”;

6. скарочаная назва на англійскай мове:

State energy and gas supervisory.


Звесткі аб задачах і функцыях

Асноўнымі задачамі Дзяржэнергагазнагляду з’яўляюцца:

арганізацыя і ажыццяўленне нагляду за тэхнічным станам энергаўстановак, прытрымліваннем абавязковых патрабаванняў пры ўводзе іх у эксплуатацыю, рэканструкцыі і капітальным рамонце, а таксама правядзеннем мерапрыемстваў, якія забяспечваюць бяспеку і надзейнасць пры іх эксплуатацыі і абслугоўванні;

арганізацыя і ажыццяўленне нагляду за тэхнічным станам газавага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў побыце, а таксама нагляду за прыняццем мер бяспекі пры выкарыстанні газу ў быце.


Дзяржэнергагазнагляд у адпаведнасці з асноўнымі задачамі выконвае наступныя функцыі:

ажыццяўляе нагляд за выкананнем:

- патрабаванняў да тэхнічнага стану і ўладкавання, тэхнічнай эксплуатацыі і тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі энергаўстановак, у тым ліку стацыянарных аўтаномных энергакрыніц;

- патрабаванняў да тэхнічнага стану і ўладкавання, тэхнічнай эксплуатацыі газавыкарыстоўваючага абсталявання ў быце і сістэм забеспячэння бяспекі пры яго эксплуатацыі;

- патрабаванняў да якасці электрычнай і цеплавой энергіі, прадугледжаных заканадаўствам і (або) дагаворамі энергазабеспячэння;

ажыццяўляе нагляд за арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў па забеспячэнню надзейнага энергазабеспячэння спажыўцоў;

ажыццяўляе разгляд праектнай дакументацыі ў частцы электра- і цеплазабеспячэння на адпаведнасць патрабаванням бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці;

прымае ўдзел у межах кампетэнцыі ў працы камісій, у тым ліку:

- па прысваенні (пацверджанні) групы па электрабяспецы электратэхнічнага персаналу, праверцы ведаў у персанала, які эксплуатуе цеплаўстаноўкі і цеплавыя сеткі, патрабаванняў да ўладкавання, тэхнічнай эксплуатацыі і тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі энергаўстановак, у аб’ёме патрабаванняў, што прад’яўляюцца да пасады (прафесіі);

- па праверцы выканання ўмоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд энергаўстановак, у тым ліку энергаўстановак сістэм цеплазабеспячэння;

- па расследаванні тэхналагічных парушэнняў у працы аб’ектаў энергетычнага гаспадаркі;

выдае заключэнні аб адпаведнасці аб’екта дазвольнай дакументацыі, які прымаецца ў эксплуатацыю, праектнай дакументацыі, распрацаванай і зацверджанай з улікам устаноўленых заканадаўствам патрабаванняў да яе распрацоўкі і зацвярджэння, у тым ліку патрабаванняў бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці, пры прыёмцы аб’ектаў і работ, паднаглядных органу дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду;

ажыццяўляе нагляд за своечасовым правядзеннем праверкі і прачысткі інжынерных сістэм, якія забяспечваюць бяспеку пры эксплуатацыі газавага абсталявання ў жыллёвым фондзе, у частцы наяўнасці адпаведных актаў правядзення ўказаных работ;

ажыццяўляе кантроль тэрмінаў правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту газавыкарыстоўваючага абсталявання ў быце і ўнутраных газаправодаў;

ажыццяўляе агляд электраўстановак, якія далучаюцца да электрычных сетак; цеплаўстановак і цеплавых сетак, якія далучаюцца да цеплавых сетак, і даюць заключэнні аб магчымасці (немагчымасці) іх уводу ў эксплуатацыю;

удзельнічае ў спецыяльных расследаваннях няшчасных выпадкаў на вытворчасці, звязаных з эксплуатацыяй энергаўстановак на паднаглядных аб’ектах;

ажыццяўляе збор, назапашванне і аналіз інфармацыі аб няшчасных выпадках, якія падлягаюць спецыяльнаму расследаванню, аварыях на паднаглядных аб’ектах, прымаюць меры па іх папярэджанні;

праводзіць інфармацыйную працу па папярэджанні аварый і прафілактыцы траўматызму ў энергаўстаноўках, а таксама пры эксплуатацыі газавыкарыстоўваючага абсталявання ў быце;

у межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічае ў распрацоўцы і ў устаноўленым парадку ўносіць ў упаўнаважаны орган праекты нарматыўных прававых і тэхнічных нарматыўных прававых актаў па пытаннях дзейнасці органа дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду;

самастойна або ў узаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, якія ажыццяўляюць кантрольную (наглядную) дзейнасць, ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі функцыі па выяўленні і спыненні адміністрацыйных правапарушэнняў;

арганізуе і ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі вытворчасць па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;

разглядае ў устаноўленым парадку звароты юрыдычных і фізічных асобаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органа дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду;

аказвае юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, платныя паслугі;

выконвае іншыя функцыі.


У склад Дзяржэнергагазнагляду ўваходзяць апарат кіравання і шэсць філіялаў: